Powered by RND
PodcastyWiadomościРадыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Słuchaj Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы w aplikacji
Słuchaj Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы w aplikacji
(4 676)(250 137)
Zapisz stacje
Budzik
Sleep timer

Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Podcast Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы
Радыё Ўнэт
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А т...

Dostępne odcinki

5 z 2526
  • Марыя Грыц/13.03.2024
     «Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапановаў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў. Разам яны сабралі 47 тысяч еўра. Пра новы сезон праекту, у якім змогуць паўдзельнічаць беларусы з усяго свету, паразмаўляем з госцяй радыё «Ўнэт», прэсавай сакратаркай «Новай Беларусі» Марыяй Грыц.
    --------  
    21:44
  • Ян Давід Голанд/12.03.2024
    Ян Давід Голанд -- немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі. Cваю музычную кар’еру `y пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і здзейсніў выдатныя творчыя задумы. Адна з іх, напрыклад – стварэнне першай нацыянальнай беларускай оперы “Агатка, або Прыезд пана”. Кампазітару і яго творам прысвечана праграма Аліны Крамко.
    --------  
    24:54
  • Вольга Скрашчук/09.03.2024
    Больш за 8000 жанчын трапілі пад палітычны пераслед у Беларусі са жніўня 2020 года. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Як мінімум 171 палітзняволеная зараз знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у якіх умовах выжываюць жанчыны ў беларускіх турмах, што дае ім сілы і надзею, паразмаўлялі з госцяй радыё «Ўнэт», былой палітзняволенай Вольгай Скрашчук
    --------  
    31:08
  • Аляксандр Фрыдман/05.03.2024
    Афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава заявіла, што перахопленыя перамовы нямецкіх афіцэраў паказалі незавершанасць дэнацыфікацыі Германіі.  38-хвілінны аўдыёзапіс, на якім "высокапастаўленыя афіцэры Бундэсвера" абмяркоўваюць магчымасць удараў па Крымскім мосце ракетамі TAURUS апублікавала 1 сакавіка галоўная рэдактарка расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян. Міністэрства замежных спраў РФ запатрабавала ад Нямеччыны тлумачэнняў. Пры гэтым канцлер Германіі Олаф Шольц раней неаднаразова заяўляў пра адмову пастаўляць Украіне ракеты TAURUS.  Як у самой Германіі ўспрымаюць заявы Расіі, скандал з запісамі размоваў афіцэраў ў руках расійкіх спецслужбаў і як ставяцца да паставак ракет ва Украіну радыё Ўнэт пракаментаваў беларускі палітолаг Аляксандр Фрыдман. 
    --------  
    10:55
  • Тры казкі Максіма Танка | Казкі для дачушкі/04.03.2024
    Максім Танк — адзін з лепшых беларускіх казачнікаў другой паловы 20 ст. У яго шмат дзівосных паэтычных казак для дзяцей рознага ўзросту. Мы падрыхтавалі яго шэдэўры: “Галінка і верабей”, “Конь і леў”, “Жук і слімак”. Цудоўныя вясёлыя, вострасюжэтныя творы на ўсе часы. Слухайце, глядзіце, натхняйцеся!
    --------  
    10:16

Więcej Wiadomości podcastów

O Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы ў эфіры праграмы "Жыве Беларусь уначы" з 23:00 да 01:00 (Польшча), з 01:00 да 03:00 (Беларусь, Украіна, Літва). А таксама запрашаем на ранішні эфір “Світанак свабоды” з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь, Украіна, Літва). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), Лодзі (106.1), Быдгашчы (104.4). Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm.
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Радыё Ўнэт | беларускае радыё ў Польшчы, Podsiadło Kotarski Podcast i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności
Media spoecznościowe
v7.1.0 | © 2007-2024 radio.de GmbH
Generated: 12/19/2024 - 1:07:26 AM