Powered by RND
PodcastySpołeczeństwo i KulturaФіласофскія нататкі
Słuchaj Філасофскія нататкі w aplikacji
Słuchaj Філасофскія нататкі w aplikacji
(4 676)(250 137)
Zapisz stacje
Budzik
Sleep timer

Філасофскія нататкі

Podcast Філасофскія нататкі
Radio Vaticana - Vatican News
- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News

Dostępne odcinki

5 z 7
  • Нікало Макіявелі. Правілы грамадскага кіравання
    Ксёндз Раман Суша разважае пра палітычныя ідэі Нікало Макіявелі, якога часта называюць айцом сучаснай палітычнай навукі. Галоўны твор мысляра — Князь — стаў класічным кіраўніцтвам па кіраванні дзяржавай, заснаваным на рэальным вопыце. Макіявелі вывучае палітыку такой, якой яна ёсць, а не такой, якой яна павінна быць. Яго рэалізм, жорсткая логіка і падыход мэта апраўдвае сродкі выклікаюць дыскусіі і маральныя пытанні. Слухайце наш падкаст, каб даведацца, чаму Макіявелі застаецца адным з самых
    --------  
    8:54
  • Святы Тамаш Мор. Дзяржава "Утопія"
    У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша разважае пра твор Утопія святога Тамаша Мора. Аўтар разглядае ідэі і прынцыпы ідэальнай дзяржавы, дзе няма ўласнасці і пануе рэлігійная талерантнасць, а праца і адукацыя адыгрываюць амаль цэнтральнае значэнне. Што хацелася сказаць Мору праз сваю Утопію? І якім чынам гэта звязана з нашым сучасным грамадствам? Запрашаем слухаць і разважаць разам.
    --------  
    8:07
  • Cвяты Тамаш Аквінскі. Сацыяльны парадак
    У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку. Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і заахвочваць сваіх грамадзян да добрых учынкаў, дапамагаючы ім у развіцці цнотаў. Мір, як другая мэта, неабходны для гарманічнага суіснавання ў грамадстве, бо без яго немагчымыя сапраўдныя дабрабыт і духоўнае развіццё. І, нарэшце, дзяржава павінна забяспечваць дастатковую колькасць матэрыяльных рэсурсаў, каб кожны мог весці годнае цнатлівае жыццё.
    --------  
    8:31
  • Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 2)
    У другой частцы падкаста, прысвечанага святому Аўгусціну, ксёндз Раман Суша разважае пра тэму надзеі. Паводле філосафа, надзея – гэта не проста ўнутраны стан, а шлях, які вядзе чалавека да Бога, з’яўляючыся сувязным звяном паміж зямным жыццём і Нябесным Горадам. Сапраўдная надзея дазваляе чалавеку не паддавацца ілюзіям, якія часта звязаны выключна з зямнымі жаданнямі і імкненнямі, і ўстанаўлівае праўдзівы сэнс жыцця, уздымаючы яго да больш высокага духоўнага ўзроўню. Толькі праз надзею чалавек можа наблізіцца да сапраўднага супакою ў Хрысце, бо менавіта яна стварае дыстанцыю ад мітуслівых і дробязных жаданняў, якія могуць перашкаджаць духоўнаму росту. Аўгусцін падкрэслівае, што надзея вядзе нас да Нябеснага Горада і адначасова дапамагае жыць у праўдзе, пазбягаючы фальшывых ідэалаў. У новай праграме слухачы запрашаюцца да глыбокага разважання над тым, як надзея можа змяніць нашы жыццёвыя прыярытэты і стаць тэрапіяй духоўнага ўзрастання.
    --------  
    10:12
  • Святы Аўгусцін. Горад Божы (Частка 1)
    Cвяты Аўгусцін натхняўся ідэямі антычных філосафаў, у прыватнасці Платона, але даваў ім хрысціянскую інтэрпрэтацыю. На яго думку, месцазнаходжанне шчасця – Нябесны Ерузалем. Яго засяляюць святыя, якія перш праходзяць зямное падарожжа. Але праходзяць асаблівым чынам. На думку аўтара падкаста ксяндза Рамана Сушы, для Аўгусціна ў гэтым падарожжы важныя не столькі кардынальныя цноты (разважлівасць, справядлівасць, умеркаванасць, мужнасць), колькі тэалагальныя цноты. Вера, надзея, любоў. Фактычна, Касцёл, які пілігрымуе, у сваёй дарозе мае два моцныя франты: з левага боку дарогі – фронт любові, з правага боку – фронт веры. У гэтых сферах у людзей больш за ўсё грахоў і крызісаў. А спераду, куды ідзе хрысціянін, – надзея. Таму, калі чалавек, ідучы да Нябеснага Ерузалема, губляе логіку надзеі, то і ў веры, і ў любові будуць праблемы. Патрэбна тэрапія надзеі.
    --------  
    10:11

Więcej Społeczeństwo i Kultura podcastów

O Філасофскія нататкі

- Podcast - Radio Vaticana - Vatican News
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Філасофскія нататкі, TED Talks Daily i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności

Філасофскія нататкі: Podcasty w grupie

Media spoecznościowe
v7.1.1 | © 2007-2024 radio.de GmbH
Generated: 12/20/2024 - 12:05:11 AM