Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца шту...
Інфармацыйны фронт. Ацэнка ўстойлівасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы да расійскай прапаганды
Ва ўмовах нарастаючай хвалі расійскай дэзінфармацыі Еўропа сутыкаецца з праблемай ацэнкі сваёй устойлівасці да прапаганды і маніпуляцый. Эксперты, у тым ліку прадстаўнікі такіх арганізацый, як StopFake.org, даследуюць уплыў прапаганды на грамадства краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Даследаванне, заснаванае на спецыяльным Індэксе ўстойлівасці да дэзінфармацыі, паказвае цікавыя вынікі, асабліва ў дачыненні да Украіны, грамадства якой дэманструе добрую здольнасць ідэнтыфікаваць ілжывай інфармацыі. Аднак якая сітуацыя ў іншых краінах, такіх як Венгрыя ці Арменія, і якія ключавыя наратывы фарміруюць успрыманне вайны Расіі супраць Украіны? Эдуард Жолуд размаўляе з Армена Грыгаранам з Арменіі, Дамінікам Істратэ з Венгрыі і ўкраінскай журналісткай Вольгай Юрковай.
--------
24:29
Кіраўнік Саюза журналістаў Літвы Дайнюс Радзявічус: Прапаганда — гэта найперш не медыя, а культура, літаратура, адукацыя
Як журналісты робяць імя, даюць трыбуну сумнеўным персанажам, ствараюць сумнеўныя нарацыі і распаўсюджваюць іх у свет. Ці павінны яны несці за гэта адказнасць? Якія ёсць інструменты ўплыву на прапагандыстаў у Беларусі і журналістаў у еўрапейскіх краінах?
--------
22:32
Гісторыя расійскага шпіёна ў Іспаніі Паўла Рубцова — чалавек дзвюх культур, дзед пераехаў у СССР пасля паражэння левых у Грамадзянскай вайне
Гісторыя абвінавачанага ў Польшчы ў шпіянажы агента Галоўнага ўпраўлення выведкі Расіі (ГРУ) Паўла Рубцова — частка шырокай стратэгіі расійскіх спецслужбаў у Еўропе. Рубцоў выбудоўваў сваю легенду і асобу ў Іспаніі як Пабла Гансалес — журналіст і эксперт па Усходняй Еўропе.
--------
14:53
Цяпер «Твітар» стаў асноўным медыя па дэзінфармацыі — чэшскі журналіст
Пад прыцэл расійскіх дэзінфармацыйных кампаній трапілі ўсе краіны Еўропы. Мы вырашылі даведацца, як гэтая праблема выглядае з чэшскай Прагі. Нашымі суразмоўцамі з’яўляюцца журналіст папулярнага чэшскага парталу seznam zpravy Філіп Харцэр, гісторык і публіцыст, доктар Ян Шкрвняк і Кацярына Газукіна з Інтэграцыйнага цэнтру Прага.
--------
13:02
«Першая лэдзі Зяленская набыла сабе шыкоўны аўтамабіль Bugatti за 4,5 млн еўра» - падобнымі fake news Расія спрабуе разарваць грамадскае адзінства ўкраінцаў
На трэці год поўнамаштабнай вайны ўкраінцы падвяргаюцца ўздзеянню расiйскай дэзінфармацыі і прапаганды. Праўда, яна ўжо не настолькі адкрытая, як у папярэднія гады. Расіяне выкарыстоўваюць у асноўным сацыяльныя сеткі, якія сталі галоўнай крыніцай інфармацыі. Менавіта там праводзяцца кампаніі, накіраваныя на разрыў грамадскага адзінства. Выкарыстоўваецца паўпраўда і шматлікія іншыя метады маніпуляцыі. Многія ўкраінцы ўсведамляюць, што вораг распаўсюджвае дэзінфармацыю. Аднак эксперты падкрэсліваюць, што ёсць сацыяльныя групы, асабліва ўразлівыя да расійскіх прапагандысцкіх дзеянняў. Падрабязнасці ў падцасце Паўла Бушко.
O Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё
Фэйк – замежнае слова, якое датычыць усіх нас. Кожны сустракаецца з інфармацыяй, якая на першы погляд здаецца праўдзівай, але на самой справе яна ствараецца штучна з рознымі мэтамі. У нашым падкасце мы раскажам пра гісторыю і механізм дэзінфармацыі, беларускія і расійскія фэйкі, накіраваныя супраць Польшчы і краін рэгіёну, а таксама пра псеўданавуковую інфармацыю. Акрамя таго, пакажам прыклады канкрэтных фэйкаў, іх сацыяльнай рэцэпцыі і ўплыў на адносіны паміж людзьмі, а таксама парады, як не паддавацца на маніпуляцыю.
Słuchaj Увага, фэйк! З Беларускай службай Польскага радыё, Raport o stanie świata Dariusza Rosiaka i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl