Лукашэнка, як звычайна, усіх падмане? Што рыхтуюць улады Беларусі | Вольга Лойка і Наста Роўда ў ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукацыі ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:26 – перамовы з Лукашэнкам07:56 – планы выслаць усіх палітвязняў за мяжу12:42 – што лабіруе Прэйгерман17:39 – Рыжанкоў здае пазіцыі35:10 – «Бізнэс заўжды дастаткова цынічны»44:40 – беларусаў збіраюцца перасяляць у вёску52:58 – знішчэнне прыватнай адукацыі1:01:23 – спектакль для самай заможнай жанчыны Расіі1:05:38 – верш ад Качанавай
--------
1:08:16
«Я паставіў свечкі за спачын мянтоў і ўсёй сістэмы» | Вадзім Ермашук у ТОК | Vadimati
У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырвана з кантэксту00:21 – «нізкі статус» у калоніі05:43 – пра забарону хадзіць у царкву07:36 – сэкс у зняволенні10:36 – самы ідыёцкія забароны для «нізкага статусу»15:45 – каго адпраўляюць у «нізкі статус»22:33 – чаму папрасіўся ў ШІЗА29:11 – пра адміністрацыю32:02 – турэмная медыцына33:13 – заўхоз і стукачы 42:03 – карупцыя на зоне48:41 – геі сярод чыноўнікаў і сілавікоў52:57 – дыялог з начальнікам турмы01:01:13 – пра чыноўнікаў і Гродна01:07:47 – пра Бондараву
--------
1:21:50
«Ва ўладзе Лукашэнкі адбываецца нешта дзіўнае» | Лойка і Роўда пра чыноўнікаў і міністраў | ТОК
У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінчукоў і пікантныя падрабязнасці з жыцця прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. 00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – лёс прэм’ера Галоўчанкі06:12 – Турчын пойдзе на падвышэнне?11:54 – траекторыя генпракурора Шведа13:31 – вертыкаль улады спаўзае ў гарызанталь22:17 – амбіцыі Марата Маркава32:09 – нягегласць дзяржСМІ39:05 – як распнулі чыноўніка за абасраных кароў50:39 – прылёт беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў52:59 – пракол з бяспекай «Гаюна»1:00:47 – новая сакрэтная статыстыка1:06:38 – адказ гледачу пра «касмічную дзяржаву»1:12:01 – Бондарава нарэшце знайшла працу
--------
1:15:46
Залатая моладзь эпохі Лукашэнкі: што адбываецца ў галоўнай ВНУ Беларусі | Дэйкала ў ТОК
У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую адзнаку. Тлумачыць, у чым сэнс ААН і чаму Пуціна не арыштоўваюць, нягледзячы на выдадзены ў Гаазе ордэр.🎙 СЛУХАЙЦЕ ТАКСАМА класны падкаст з Кацярынай «Чарцяжы свабоды» аб праве і яго адсутнасці ў Беларусі: https://www.youtube.com/@freedomblueprints 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – дзеці міністраў і сям’я Лукашэнкі на ФМА06:27 – пагрозы ад алігарха18:44 – як выціснулі з БДУ25:45 – пра Інтэрпал, МЗС і паварот лёсу31:47 – пра дзядулю-ветэрана і погляды35:35 – пра каханне39:52 – пра КДБ на ФМА, і дэкана юрфака 44:45 – пра рэктараў БДУ Караля і Казуліна51:04 – шанцы Лукашэнкі трапіць у Гаагу1:09:43 – чаму ніхто ў свеце нічога не можа зрабіць з Лукашэнкам1:15:46 – ААН – бессэнсоўная структура?1:21:06 – чаму ЮНІСЭФ не ўступіўся за палітвязняў-падлеткаў1:24:28 – ці можна лічыць Беларусь акупаванай1:26:30 – ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне1:29:44 – ядзерная зброя ў Беларусі – гэта законна?1:33:23 – правільная стратэгія вызвалення палітвязняў1:35:31 – наступствы прававога дэфолту1:43:14 – як змагацца з бяспраўем
--------
1:46:56
Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план | ТОК | Лойка і Роўда
У другім аналітычным выпуску ТОК з эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка мы аналізуем, чаму сацыяльныя гарантыі, пра якія ўвесь час кажа Аляксандр Лукашэнка, насамрэч мала што гарантуюць, тлумачым, чаму ў праўладных асяродках з’явіўся трэнд на сталінізм, пераказваем найлепшае з эпахальнага інтэрв’ю Рыгора Азаронка і абмяркоўваем пашпарт Новай Беларусі.
00:00 – вырвана з кантэксту
00:27 – апошні тэрмін Лукашэнкі?
08:10 – сацыяльныя гарантыі без гарантый
20:14 – трэнд на сталінізм
28:34 – жахлівая статыстыка па кавідзе
42:18 – санкцыі і інтрыгі прапагандыстаў
57:52 – інтэрв’ю Азаронка
1:07:21 – пашпарт Новай Беларусі