Powered by RND
PodcastySztukaBiely Wiersz

Biely Wiersz

pumpururumpumpum
Biely Wiersz
Najnowszy odcinek

Dostępne odcinki

5 z 11
  • Biely Wiersz - Krystsina Banduryna
    У апошнім выпуску першага сезона мы размаўляем з паэткай і рэдактаркай часопіса Таўбін Крысцінай Бандурынай. Крысціна раскажа, як яна змянілася як паэтка, ці плануе новую кнігу вершаў, што з’явілася новага ў беларускай паэзіі цягам апошніх гадоў і чые вершы любіць чытаць.
    --------  
    37:13
  • Biely Wiersz - Alena Babich
    Чарговай госцяй подкаста стала паэтка, журналістка і даследвальніца Алена Бабіч. Мы пагаварылі з ёй пра цяжкасці самавызначэння, глыбінную радасць ў жыцці і вершах, тонкую паэзію Ўсходу і магчымасць першай паэтычнай кніжкі.
    --------  
    47:48
  • Biely Wiersz - Valeryja Vaukahonava
    Сёння я буду размаўляць з паэткай, пісьменніцай і актывісткай Валерыяй Ваўкагонавай. Разам мы пашукаем адказы на пытанні, як гэта - быць беларускай паэткай ці паэтам сёння, пра магчымасць і немагчымасць вяртання ў Мінск, а таксама пра любімыя вершы паэткі.
    --------  
    33:41
  • Biely Wiersz - Hanna Komar
    Гостя навага эпізоду - паэтка Ганна Комар. З ёй мы пагаварылі пра страхі, перапрацоўку траўмаў у паэзію, дакументальную паэзію і апошні зборнік вершаў «Трыпутнік». Таксама разам з Ганнай мы паразважалі пра тое, як захаваць сувязь з чытачамі і чытачкамі ў Беларусі і матывацыю пісаць вершы.
    --------  
    51:41
  • Biely Wiersz - Hanna Yankuta
    Наша госця сёння - пісьменніца, перакладчыца і паэтка Ганна Янкута. З выпуску вы даведаецеся, як даўно Ганна піша і перакладае вершы, ці лічыць яна сябе паэткай, як і чаму з’явілася яе паэтычная кніга Геалогія/Канстытуцыя і яшчэ шмат чаго цікавага. 
    --------  
    53:17

Więcej Sztuka podcastów

O Biely Wiersz

У першым сезоне падкаста мы будзем размаўляць з аўтаркамі і аўтарамі часопіса пра паэзію, рыфму і верлібры, немагчымасць і матывацыю пісання тэкстаў, а таксама пра іх любімыя вершы. Нашыя героі і гераіні - людзі з адной кніжкай, без кніжак, з мноствам кніг. Яны маладыя і не вельмі, жывуць у Беларусі і па-за яе межамі, пішуць па-беларуску, па-польску, па-англійску, на многіх іншых мовах. Яны - тут і зараз фармуюць тое, што мы называем сучаснай беларускай паэзіяй. Давайце з імі знаёміцца разам!
Strona internetowa podcastu

Słuchaj Biely Wiersz, #BEZPIECZNIK i wielu innych podcastów z całego świata dzięki aplikacji radio.pl

Uzyskaj bezpłatną aplikację radio.pl

  • Stacje i podcasty do zakładek
  • Strumieniuj przez Wi-Fi lub Bluetooth
  • Obsługuje Carplay & Android Auto
  • Jeszcze więcej funkcjonalności
Media spoecznościowe
v7.15.0 | © 2007-2025 radio.de GmbH
Generated: 4/15/2025 - 8:23:21 AM