Першы сезон падкаста будзе прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры. Я выбрала некалькі вялікіх тэм, пад якія падабрала кнігі на розных узрост. У выпусках буду разважаць пра тое, што і як можна абмеркаваць з дзецьмі, абапіраючыся на гэтыя кнігі. У першым выпуску я рассказваю пра кнігі:"Жабка і Чужынец", Макс Фельтауўс (пераклад - Юрась Жалезка). "Сонечная паляна", Валер Гапееў. Серыя кніг пра Дзюнэ Роўз Лагеркранц (пераклад - Надзя Кандрусевіч)."Казік з Каменнай горкі", Алесь Кудрыцкі. "Чараўнік краіны Оз", Фрэнк Баўм (пераклад - Сярж Мядзведзеў)"Італьянскія вакацыі", Аляксандра Хамянок."Капітан Лятучая Рыба", Альгерд Бахарэвіч."Персеполіс", Марджан Сатрапі (пераклад - Алена Карп)
Падкаст, у якім аўтарка Кацярына расказвае пра дзіцячую, падлеткавую і дарослую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску. Падкаст вырас з аднайменнага кніжнага інстаграм-блога.